Паважаныя супрацоўнікі архіва! Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста!
Крапатлівая праца і стваральная энергія архівістаў на працягу многіх гадоў накіраваны на дасягненне адзінай мэты – захаванне нацыянальнай гісторыі, дакументальнай спадчыны беларускага народа, яго навуковых, культурных і эканамічных дасягненняў.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму архівістаў атрымалася сфарміраваць і зберагчы для будучых пакаленняў сотні тысяч унікальных дакументаў аб мінулым Беларусі, пра людзей, якія пакінулі яркі след у жыцці нашай дзяржавы.
Глыбоцкімі архівістамі сёння праводзіцца вялікая інфармацыйная работа, рэалізуецца цэлы комплекс задач па сістэматызацыі і далейшаму папаўненню архіўных фондаў, укараненню навейшых лічбавых тэхналогій у рамках асноўных напрамкаў дзейнасці.
Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.