Паважаныя жыхары Глыбоччыны старэйшага пакалення! Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
Гэта дата – магчымасць сказаць словы падзякі вам: нашым бацькам, ветэранам працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўнёсак у развіццё Глыбоцкага раёна, за шматгадовую працу.
За вашымі плячамі вялікае жыццё. Вашы веды і багаты вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Выклікае павагу ваш актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці Глыбоччыны.
Асаблівае дзякуй ветэранам вайны, людзям старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці пасляваенных гадоў, аднавілі краіну. Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост.
Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх гадоў жыцця, любові і ўвагі з боку родных і блізкіх.
Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

3.0250
3.4300
3.6000 
