Сёння адна з ключавых задач для аграрыяў раёна – сяўба азімых зерневых культур і ўборка кукурузы на сілас. Як бы там ні было, а надвор’е здорава ўскладніла выкананне гэтай задачы. Вядзенне палявых работ для сельскіх працаўнікоў стала нялёгкім асеннім марафонам, падчас якога выпрабоўваюцца іх стойкасць і прафесіяналізм. І трэба сказаць, аграрыі Глыбоччыны ў пераадоленні ўсіх цяжкасцей сёлетняй асенняй сельскагаспадарчай кампаніі прыкладаюць нямала старання. Але час не церпіць, сёння патрабуецца, як кажуць, двайное паскарэнне, эфектыўная арганізацыя працы, больш аператыўнае выкарыстанне ўсіх тэхналагічных працэсаў. У планах сельскіх працаўнікоў – пасеяць азімыя на агульнай плошчы ў 12500 гектараў і ўбраць кукурузы на 7643 гектарах.
Па стане на 29 верасня, на палях гаспадарак раёна пад азімымі зерневымі культурамі занята пакуль менш за палову планавых плошчаў. Трэба зазначыць, лепшымі тэмпамі вядуць асеннюю сяўбу хлебаробы сельгаставарыства “Сельцы”, сельгаспрадпрыемства “Канстанцінаў Двор” і «Галубічы».
На раніцу 29 верасня ўбрана трэць плошчаў кукурузы на сілас. Больш хуткімі тэмпамі вядуць уборку працаўнікі сельгаспрадпрыемства “Галубічы” і сельгаставарыстваў “Сельцы” і “Залатая падкова”. Што датычыцца ўраджайнасці, то тут у лідарах аграрыі ААТ “Сельцы”, дзе з гектара збіраюць больш за 300 цэнтнераў здробненай кукурузнай масы. Больш за 200 цэнтнераў на круг атрымоўваюць працаўнікі палёў сельгаспрадпрыемстваў “Мярэцкія”, “За Радзіму” і “Мнюта”.

3.0250
3.4100
3.6150 
