Верш глыбоцкай журналісткі прагучаў у эфіры рэспубліканскага радыёпраекта

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Творчасць карэспандэнта раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Галіны Сутулы стала часткай аднаго з выпускаў культурна-асветніцкага радыёпраекта «Паэтычны аўторак». Верш нашай калегі «Прысвячэнне Паэту» прачытала ў эфіры вядомая журналістка, спецыяльны карэспандэнт выдання «СБ. Беларусь сегодня» Алена Басікірская.

«Паэтычны аўторак» — гэта праект, у якім вядомыя тэлевядучыя, артысты і грамадскія дзеячы знаёмяць слухачоў з беларускай паэзіяй. Галоўная мэта ініцыятывы — папулярызацыя роднай мовы і адкрыццё новых імёнаў у сучаснай літаратуры.

Прыемна, што менавіта твор глыбоцкай аўтаркі быў абраны для чытання ў гэтай праграме. Прапануем і вам далучыцца да праслухоўвання і ацаніць кранальныя радкі Галіны Сутулы.

Андрей Панкрат

Главный редактор газеты "Веснiк Глыбоччыны"

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru