Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачан з Днём Незалежнасці

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 4,00 из 5)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Рэспублікі – галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ваш бессмяротны подзвіг натхняе маладое пакаленне на эфектыўную стваральную працу, накіраваную на пабудову мірнай і незалежнай Беларусі.

Мы паважаем сваю гісторыю і культуру, шануем нацыянальныя традыцыі, ацэньваем перажытае і будуем планы. Дзякуючы сумленнай працы жыхароў Глыбоччыны, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца наш раён. Мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і дастатку жылі нашы сем’і. Толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія каштоўнасці, як мір, спакой і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах, шчасця і дабрабыту!

Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне – Беларусі! Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru