Вечар 27 чэрвеня будзе напоўнены магіяй летняй ночы, традыцыямі і незабыўнымі ўражаннямі. Арганізатары падрыхтавалі для вас насычаную праграму, якая падорыць сапраўдны адпачынак душы і цела:
✨ 20:00 — 21:00 — акуніцеся ў атмасферу старажытных купальскіх абрадаў разам з тэатралізаванай канцэртна-забаўляльнай праграмай «Як у летку шукалі папараць-кветку». Народны тэатр фальклору «Цярэшка» падорыць незабыўныя эмоцыі і адчуванне сапраўднай купальскай казкі!
🎶 21:00 — 22:00 — Працягнецца вечар пад гукі прыгожай музыкі на эстрадным канцэрце «Музыка купальскай ночы». Таленавітыя артысты з Удзелаўскага цэнтра культуры створаць для вас асаблівы настрой.
🕺💃 22:00 — 24:00 — А калі ноч стане зусім глыбокай, вас запрашаюць на рэтра дыскатэку «На Івана, на Купала»!
📍 Месца правядзення: культурна-дэндралагічны комплекс в. Мосар.
📅 27 чэрвеня 2026 года.
⏰ Пачатак — 20:00.
Не прапусціце магчымасць адчуць дух народных традыцый і павесяліцца ад душы!



2.9100
3.3100
3.6400 
