Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём медыцынскіх работнікаў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны сферы аховы здароўя Глыбоччыны!

Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў! Ваша праца патрабуе высокай кампетэнтнасці, прафесіянальнай адданасці, цярпення і міласэрнасці. Вы ўносіце неацэнны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Глыбоччыны.

Гонарам і здабыткам любой нацыі заўсёды было і застаецца здароўе грамадзян, таму ахова здароўя знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы. У нашым рэгіёне забяспечана стабільная работа ўстаноў аховы здароўя і даступнасць медыцынскай дапамогі насельніцтву.

Нізкі вам паклон за прафесіяналізм, працавітасць, самаадданасць і высокае служэнне абавязку.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам прафесіі, добрыя традыцыі якіх захоўваюцца і прымнажаюцца маладым пакаленнем медыцынскіх работнікаў.

Паважаныя сябры! Ад душы жадаем вам шчасця і здароўя, міру і дабра, поспехаў у працы, клопату і любові блізкіх, прызнання і павагі калег!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru