Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачан з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя землякі! Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткімі, паважлівымі адносінамі да дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – трыяда, якая адлюстроўвае спрадвечныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя стваральныя мэты і прынцыпы суверэннай Беларусі. З імі мы ўпэўнена крочым наперад, будуем моцную і квітнеючую Беларусь.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту малой радзімы.

Жадаем моцнага ўсім здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!

Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru