Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас са Святам працы!
Дзень першамая даўно ўвайшоў у наша жыццё, сімвалізуючы радасць творчасці і самаадданай працы на карысць роднай зямлі. Гэта свята аб’ядноўвае людзей розных прафесій, надае ўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях, дапамагае рэальна ацаніць як свой асабісты, так і агульны ўклад у будаўніцтва мірнага жыцця на роднай зямлі.
У гэты значны дзень мы з асаблівай пашанай успамінаем перадавікоў вытворчасці і ўдзячны ўсім працаўнікам, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт Глыбоччыны і ўсёй краіны. Упэўнены, што наша сумесная працавітасць, адказнасць і гаспадарчы падыход да справы дазволяць нам паспяхова вырашаць усе пастаўленыя перад раёнам задачы і дасягнуць вызначаных мэт.
Занесянне Глыбоцкага раёна на абласную дошку Гонару – гэта не проста гонар, а заслужанае прызнанне таго, як шмат нашыя землякі ўносяць у развіццё не толькі нашага краю, але і ўсяго рэгіёна сваёй працавітасцю і адказнасцю.
Вялікая ўдзячнасць у гэты дзень – ветэранам працы, якія сваім прыкладам натхняюць маладое пакаленне і перадаюць каштоўны вопыт.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, новых працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і стабільнасці!
З павагай, Максім Бакураў, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.


2.8600
3.3600
3.7500 
