Паважаныя вернікі і святары Глыбоччыны! Кіраўніцтва раёна віншуе вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя вернікі і святары Глыбоччыны! Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Светлы Вялікдзень – сімвал абнаўлення і міралюбнасці, жыватворны выток асноў хрысціянскага гуманізму. Ён заклікае да імкнення жыць у любові, працаваць сумленна, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.

Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна.

Дарагія землякі! Хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні будуць для кожнага з вас па-сапраўднаму добрымі і цёплымі, а навакольны свет стане лепшым і прыгажэйшым.

Няхай свята Уваскрэсення натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru