Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

Велікодныя святы — найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста — гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.

Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі.

Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны!

З павагай, А.М. Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,
Д.У. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru