Кіраўніцтва раёна віншуе глыбачан з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Вытокі беларуска-расійскага адзінства і братэрства адыходзяць у глыбіню вякоў. Стагоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці нашых краін і народаў.

Саюзная дзяржава – яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, у тым ліку і рэгіянальных, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх напрамках.

У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне. Тысячы расіян уладкоўваюць свой быт у Беларусі, у тым ліку і на Глыбоччыне, а для многіх нашых землякоў Расія стала другім домам.

Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, згоды, шчасця, аптымізму і новых здзяйсненняў на карысць нашых брацкіх народаў. Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць дастатак, дабрабыт і любоў!

Пётр БЯЛУСЬ, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера ЦЯЛІЦА, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru