Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Віншуем вас з адным з самых галоўных дзяржаўных свят – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка – значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, выказваннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства, згуртаванасці і згоды.
Важна, што Асноўны Закон краіны сканцэнтраваны на гістарычным вопыце і мудрасці папярэдніх пакаленняў, забяспечвае прававыя, палітычная і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства. Дзякуючы дзяржаўнай уладзе і праводзімай у інтарэсах народа палітыцы мы здолелі захаваць народны здабытак, нарасціць эканамічны, сацыяльны і культурны патэнцыял.
Наш абавязак ведаць і дакладна выконваць усе закладзеныя ў Канстытуцыі нормы, толькі ў гэтым выпадку мы будзем жыць у вольнай краіне, а праца кожнага з нас стане ўкладам у стабільнае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, у развіццё нашай Глыбоччыны, яе сапраўднае і будучае.
У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных пачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.


2.8900
3.3750
3.7400 
