Старт добрым навагоднім справам дадзены на Глыбоччыне!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

23 снежня ў Глыбоцкім раёне стартуе дабрачынная акцыя “Ад усёй душы», якая будзе доўжыцца да 14 студзеня 2026 года. Мерапрыемствы праграмы скіраваны на аказанне дапамогі пажылым, адзінока пражываючым людзям, інвалідам і састарэлым, пражываючым у сацыяльным пансіянаце “Вішнёвы”, пацыентам бальніц сястрынскага догляду.

У рамках акцыі прадстаўнікі адміністрацыі раёна, сельвыканкамаў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва павіншуюць доўгажыхароў, якія пераступілі стогадовую жыццёвую мяжу. З віншаваннямі да пажылых грамадзян, да тых, хто падчас правядзення акцыі адзначае дзень нараджэння ці юбілейную дату, прыйдуць валанцёры раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённай гімназіі і школ горада. Шэфскія арганізацыі змогуць аказаць дапамогу былым работнікам прадпрыемстваў і арганізацый у святочным убранні дамоў і прыдамавых тэрыторый і стварэнні  навагодняй атмасферы.

У раённай бібліятэцы пройдзе выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Малюй! Стварай! Жыві!” і сувенірнай прадукцыі, вырабленай наведвальнікамі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра. Цёплыя вязаныя рэчы ў рамках акцыі “Вяжам цяпло пад Новы год”, якія вырабілі сваімі рукамі наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, будуць раздадзены шматдзетным сем’ям і састарэлым людзям.

У сацыяльным пансіянаце “Вішнёвы” пройдзе святочны канцэрт “Няхай свята падорыць цуды!”.

8 студзеня пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання, жыхары горада і раёна змогуць бясплатна наведаць пазнавальную выставу “Тайны старажытнага акіяна”, падрыхтаваную супрацоўнікамі гісторыка-этнаграфічнага музея.

9 студзеня адбудзецца сустрэча пакаленняў, вучняў Удзелаўскай СШ і наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН пад кіраўніцтвам Вольгі Шаўчонак.

14 студзеня ў гэтым аддзяленні пройдзе святочная праграма “Новы год сярод сяброў”, падрыхтаваная яго таленавітымі наведвальнікамі і гурткоўцамі.

– У дабрачыннай акцыі “Гірлянда добрых спраў” змогуць удзельнічаць усе жадаючыя, бо пажылым, адзінока пражываючым людзям, інвалідам, якія не так часта выходзяць у свет, патрэбны ўвага, падтрымка і душэўная цеплыня бліжніх. Не варта чакаць цудаў толькі ад Дзядулі Мароза. Цуды можа рабіць кожны з нас. Знайдзіце час, ахініце клопатам бліжніх сваіх, і парадуйцеся магчымасці  разам сустракаць навагоднія святы, – заклікала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Баравік.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru