З Днём страхавых работнікаў!
Вы выконваеце важную ролю ў жыцці грамадства – надзейна забяспечваеце абарону маёмасных інтарэсаў грамадзян і арганізацый раёна, аказваеце своечасовую дапамогу пры непрадказальных здарэннях. Вашы веды, вопыт, камунікабельнасць і высокі прафесіяналізм – тое, што дазваляе вам з годнасцю выконваць ускладзеныя на вас абавязкі.
Упэўнены, што і надалей уважлівыя адносіны да людзей, добрасумленны падыход да справы, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў непрадбачаных сітуацыях будуць садзейнічаць паспяховаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач дзеля дабрабыту нашага раёна і краіны ў цэлым.
Жадаем вам моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, далейшага росквіту і новых поспехаў у развіцці страхавой справы. Шчасця, міру, узаемаразумення і дабра!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

2.9100
3.3100
3.6400 
