Насустрач ВНС. Таццяна Еркіна: «Харчовая бяспека і сельскія кадры – у прыярытэце»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Таццяна Еркіна, спецыяліст ААТ “Глыбоцкі МКК”:  

— Мы з калегамі ўпэўнены, што другое рабочае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу стане тым компасам, па якім звяраюць правільнасць абранага сацыяльна-эканамічнага курсу, пляцоўкай для дыялогу, вызначэння магістральных шляхоў развіцця краіны, важных для  грамадства і  кожнага з нас, на бліжэйшы час і  на перспектыву.

Для мяне, чыё жыццё звязана з перапрацоўчай прамысловасцю, а непасрэдная работа – з падборам маладых кадраў для  аграпрамысловага комплексу раёна, важна, каб на пасяджэнні ў фокусе ўвагі  былі пытанні рэалізацыі  дзяржаўных праграм харчовай бяспекі, адукацыі і  маладзёжнай палітыкі. Каб быў вызначаны, з улікам спецыфікі, дакладны вектар развіцця сельскіх рэгіёнаў, дзе закладваюцца асновы харчовай бяспекі краіны. Каб на месцах  мы мелі магчымасці і гарантыі для рэалізацыі праектаў, скіраваных на ўкараненне ў вытворчасць інавацыйных тэхналогій, павышэнне якасці і канкурэнтназдольнасці выпускаемай прадукцыі, на фінансавае і маральнае стымуляванне моладзі, якая абірае прафесіі, запатрабаваныя ў сельскай гаспадарцы і застаецца там не на адпрацоўку, а на пастаянна.

Маладыя  людзі – гэта залаты фонд нацыі. Ад спецыялістаў заўтрашняга дня напрамую залежыць, якой будзе будучыня Беларусі, таму ў новым фармаце ўзаемаадносін паміж грамадствам і грамадзянамі моладзь, яе інтарэсы, запыты і патрэбы павінна займаць адно з галоўных  месц.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru