Навучэнцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Варвара Дзяхцяр (11 гадоў), Дар’я Трыколіч (12 гадоў) і Валянціна Цяліца (13 гадоў) прадставілі свае работы на выставе творчых дасягненняў таленавітай моладзі, якая была арганізавана ў Віцебскай абласной філармоніі ў рамках фестывалю “Таленты Беларусі – будучыня краіны”.
Фестываль праходзіць у нашай краіне з 12 лістапада па 3 снежня па ініцыятыве Міністэрства культуры і прымеркаваны да 30-годдзя з дня заснавання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З гэтай нагоды ў абласных гарадах ладзяцца канцэртныя праграмы з удзелам юных адораных музыкантаў і артыстаў, якія выступаюць пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Фінберга. Ва ўсіх рэгіёнах праходзяць таксама выставы, дзе свае жывапісныя работы прадстаўляюць таленавітыя навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў сферы культуры.

Расказаць шырокаму колу грамадскасці пра творчыя і прафесійныя дасягненні талетавітай моладзі нашай краіны – такая галоўная мэта фестывалю.
Завяршыцца гэты масштабны культурны праект гала-канцэртам у сталіцы.


2.8600
3.3600
3.7700 

