Паважаныя мужчыны – бацькі, дзядулі! Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна віншуем вас з Днём бацькі!
Дзень бацькі накіраваны на захаванне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне значнасці абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей.
Быць бацькам – не толькі радасць, але і вялікая адказнасць. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям’і немагчымыя без клапатлівага кіраўніка сямейства, абавязак якога – быць апорай для блізкіх, добрым прыкладам для сваіх дзяцей, сябрам, памочнікам і настаўнікам.
Асаблівай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі і тыя, хто выхоўвае дзяцей самастойна.
Жадаем усім мужчынам, якія чуюць слова “тата”, моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і аптымізму.
Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, тыя, хто любіць, і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.