З Днём маці, паважаныя жанчыны!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дарагія жанчыны-маці! Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых душэўных свят – Днём маці!

Гэта свята прысвечана самым лепшым, прыгожым і мудрым. У ім – прызнанне ў любві па-сапраўднаму блізкім і родным людзям – мамам. У гэты дзень мы выказваем удзячнасць, душэўную шчодрасць і клопат жанчынам-маці, і ў прыватнасці тым, хто дорыць пачуццё абароненасці і сапраўднай сям’і дзецям, пазбаўленым бацькоўскай пяшчоты.

Матчыны рукі, цяпло яе сэрца і энергія любві вядуць па жыцці. Менавіта ад маці залежыць, якія маральныя ўрокі атрымае маленькі грамадзянін, якія каштоўнасці стануць для яго найбольш важнымі, якую будучыню ён пабудуе. А гэта – залог стабільнага развіцця грамадства і ўсёй дзяржавы.

Жадаем вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, дораць клопат і ўвагу. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і дастатку, шчасця і любві!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru