Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.
Культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі.
На вас ускладзена адказная місія па захаванні і памнажэнні культурнага і маральна-духоўнага патэнцыялу Глыбоччыны, фарміраванні сучаснай культурнай прасторы, якая злучае ў сабе наватарскія творчыя ідэі і ўнікальныя традыцыі і дасягненні глыбачан.
Асобыя словы падзякі ветэранам. Культура заўсёды была моцная традыцыямі, якія закладалі вы. Жадаем усім вам невычэрпнага творчага патэнцыялу, новых здзяйсненняў і перамог!
Упэўнены, што і надалей ваш талент і майстэрства будуць знаходзіць гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей нашага горада і раёна. Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.