9 кастрычніка ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі прайшло абласное спартыўна-масавае мерапрыемства “Фізічная культура і спорт – кліч часу!” па шахматах.
Яго ўдзельнікамі былі каманды юных шахматыстаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Віцебшчыны. Каманду Глыбоцкага цэнтра дзяцей і моладзі прадстаўлялі вучань сёмага класа раённай гімназіі Багдан Ваньковіч і шасцікласніца СШ №1 імя П.В. Сухога Лізавета Шылёнак.

– Багдан і Ліза паказалі выдатную гульню: абышлі ўсіх сапернікаў і сталі пераможцамі турніра як у асабістым, так і ў камандным заліку. Віншую маіх выхаванцаў з перамогай і такім яркім адкрыццём новага шахматнага сезона. Жадаю ім удачы і перамогі на рэспубліканскім першынстве, якое пройдзе ў лістападзе гэтага года, – сказаў кіраўнік шахматнага гуртка ЦДіМ Васіль Сінькевіч.

2.9850
3.3100
3.6500 
