Паважаныя работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Ваша праца па праву лічыцца самай высакароднай і стваральнай.

З дня ў дзень вы даяце маладому пакаленню веды, магчымасць самарэалізавацца ў сучасным свеце, садзейнічаеце духоўнаму развіццю і станаўленню моладзі, якая ў далейшым будзе вызначаць лёс усёй нашай краіны.

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Усё, што зроблена і робіцца вамі, заслугоўвае вялікай павагі. Сёння вы з’яўляецеся для сваіх выхаванцаў і маладых настаўнікаў узорам глыбокай вернасці прафесіі педагога.

Няхай гэты святочны дзень прынясе вам масу станоўчых эмоцый і ўсведамленне велізарнай патрэбнасці і важнасці вашага жыццёвага выбару. Шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў на ніве асветы, дапытлівых і адораных вучняў!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru