Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём народнага адзінства

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Сёння наша краіна адзначае адно з найважнейшых дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства.

Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі быў пакладзены пачатак уз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, магчымасці развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праву называюць пунктам адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

Як сведчыць гісторыя, наша сіла ў адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі.

Няхай 17 верасня стане для кожнага з нас асаблівым днём усведамлення асабістага дачынення да ўмацавання адзінства беларускага народа. Мы разам гатовыя супрацьстаяць любым выклікам.

Шчыра віншуем усіх са святам! Моцнага вам здароўя, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай Радзімы!

З Днём народнага адзінства!

Пётр Бялусь, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Вера Цяліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru