Уладальніцай дыплома І ступені раённага конкурсу “Песні зямлі беларускай”, які прайшоў на сцэне летняга амфітэатра ў Дзень Незалежнасці, стала прадстаўніца сектара па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Кацярына Шырэй. Кацярына пранікнёна выканала песню “Засталася” на словы кампазітара Яўгена Алейніка і словы Юліі Быкавай.
Усяго на ўдзел у першым раённым конкурсе беларускай песні адгукнулася 17 выканаўцаў. Нешматлікія гледачы, якія занадта спякотным святочным днём прыйшлі падтрымаць самадзейных артыстаў, без сумнення, атрымалі асалоду ад песень, мілагучнай роднай мовы і артыстызму канкурсантаў. А прафесійнае журы вызначыла лепшых.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 10-17 гадоў выступілі прадстаўнікі цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці: трыа ў складзе Макара Міхмеля, Дзмітрыя Смоткіна і Матвея Шаршунса (2 месца) і дуэт – Антон Смоткін і Алена Шарпіла (3 месца). Глыбоцкі гарадскі Дом культуры прадставілі Дарына Галубёнак (2 месца) і Ангеліна Міхалевіч (3 месца).



У катэгорыі 18+ слухачоў і членаў журы радавалі Валянціна Пятроўская (сектар па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці) і Марына Хрол (Мнюцкі СДК) – 2 месца; Алеся Цімафеева (Азярэцкі СДК) і Даніла Буката (Падсвільскі ЦК) – 3 месца; Кацярына Цырук (Псуеўскі СДК), Галіна Кушнярэвіч (Удзелаўскі ЦК), Алена Мартыновіч (Чарневіцкі СДК) і дуэт Ломашаўскага цэнтра культуры ў складзе Алены Батуры і Кацярыны Старцавай атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсе.






2.9050
3.3000
3.6500 
