У Беларусі стартуе акцыя «Разам — за моцную і здаровую сям’ю»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

З 12 па 20 мая ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Разам – за моцную і здаровую сям’ю”, прымеркаваную да Дня сям’і.

У яе рамках пройдуць міжнародны форум “Сям’я – аснова дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы”, тэматычныя прэс-канферэнцыі, марафоны, урокі і дні кансультацый па пытаннях мацярынства, бацькоўства, дзяцінства, рэпрадукцыйнага здароўя, дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з децьмі, дапамогі дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў.

Сям’я стане галоўнай тэмай пры арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацыях.

У праграме мерапрыемстваў – фінал штогадовага конкурсу маладых сем’яў ваеннаслужачых “Сям’я – крышталь грамадства” і традыцыйнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, у якім удзельнічаюць сем’і, што жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці.

Пройдуць тэматычныя форумы, фотачэленджы, круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі, сямейныя спартландыі, лекцыі, святочныя конкурсныя праграмы, выставы творчых работ, дабрачынныя акцыі, пасяджэнні клубаў сям’і і школ адказнага мацярынства і бацькоўства, тэатралізаваныя прадстаўленні з удзелам маладых людзей з інваліднасцю.

У краіне, у тым ліку і на Глыбоччыне, будуць ушаноўваць “залатых” і “сярэбраных” юбіляраў, якія пражылі разам чвэрць і паўстагоддзя сямейнага жыцця…

Усе гэтыя мерапрыемствы заклікаюць: цаніце і беражыце свае сем’і – ваш духоўны абярэг і надзейны прыстанак.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru