Вызначаны пераможцы раённага спаборніцтва за люты

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч пабывала на малочна-таварных фермах “Мярэцкія” УП “Мярэцкія”, “Абруб” УП “Каралі” і “Карабы-2” УП “Канстанцінаў Двор”. Нагода для візіту была самая прыемная. Наталля Пятроўна адзначыла пераможцаў раённага спаборніцтва сярод жывёлагадоўчых ферм, аператараў машыннага даення і аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы за люты. Граматы і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручаны аператару машыннага даення Раісе Ляшкевіч (МТФ “Абруб”) і аператару па дарошчванні жывёлы Юніі Юршэвіч (МТФ “Карабы-2”), каштоўныя падарункі – калектыву МТФ “Мярэцкія” УП “Мярэцкія” (загадчыца – Ганна Пятроўна Булаўская).

Фота Н. Зяновіч.

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru