«Гуляючы, мы вучым правілам бяспекі»: ратавальнікі МНС працягваюць працаваць з дзецьмі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Дзіцячы траўматызм усё больш становіцца прадметам асаблівай заклапочанасці розных ведамстваў. Дзеці заўсёды былі і застаюцца самай уразлівай і неабароненай часткай насельніцтва.

Каб навучыць дзяцей правілам бяспекі і сфарміраваць у будучыні культуру правільных і бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях, работнікі Глыбоцкага раённага падраздзялення праводзяць ва ўстановах адукацыі Глыбоцкага раёна прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі.

Чарговыя сустрэчы з ратавальнікамі прайшлі ў дашкольных установах і школах Глыбоцкага раёна. Падчас мерапрыемстваў дзеці ў гульнявой форме запомнілі пяць крокаў выратавання, а таксама падзяліліся сваімі ведамі ў пытаннях бяспекі і наглядна паказалі, як правільна выклікаць экстранныя службы.

Ратавальнікі расказалі аб розных надзвычайных сітуацыях, што трэба рабіць, каб іх прадухіліць, як небяспечна гуляць з запалкамі і запальніцамі і як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар. А для замацавання ведаў дзеці паглядзелі навучальныя мультфільмы з серыі «Чароўная кніга».

Сёння мы паўторым з вамі правілы пажарнай бяспекі, якія крокі выратавання варта прадпрымаць, калі вы ўбачылі пажар у доме і многае іншае,  – пачынае гутарку з выхаванцамі ўстановы прапагандыст раённага аддзела.

Правядзенне гэтых прафілактычных мерапрыемстваў дазваляюць прыцягнуць увагу дарослых да праблемы гібелі і траўміравання дзяцей ад розных надзвычайных сітуацый, а таксама нагадаць дзецям аб небяспецы дзіцячага свавольства з агнём.

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru