Яшчэ не выбралі падарункі да навагодніх і калядных святаў? Цэніце ўнікальныя рэчы, зробленыя сваімі рукамі? Марыце ўпрыгожыць навагоднюю ёлку цацкамі з экалагічных матэрыялаў? У такім выпадку абавязкова завітайце ў Дом рамёстваў, дзе з канца снежня працуе кірмаш навагодніх сувеніраў, на якім глыбоцкія майстры прадставілі дзясяткі сваіх работ.
Тут вы знойдзеце падарункі на любы густ: вязаныя цацкі, дэкаратыўныя навагоднія вяночкі, елачныя цацкі з розных матэрыялаў, паштоўкі, аромасвечкі, мыла, сувеніры з эпаксіднай смалы, гліны, папяровай лазы… Які ж кірмаш без галоўных атрыбутаў свята: ёлкі і сімвала надыходзячага года па ўсходнім календары – змяі!
Спяшайцеся за сувенірамі і навагоднім настроем!











2.9200
3.3900
3.7300 
