Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 5 г. Глыбокае» запрасілі сваіх бацькоў на свята «Вячоркі».
Дзеці і дарослыя танцавалі, спявалі беларускія песні, гулялі ў народныя гульні. Разам з дзедам Васілём і бабай Ганнай адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі.
Беларуская мова, народныя песні, танцы, гульні дапамаглі дзецям дакрануцца да багатай спадчыны беларускага народа, адчуць сябе часцінкай роднай зямлі.