Глыбачан запрашаюць далучыцца да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь аб’яўляе акцыю «Дай лесу новае жыццё!», якая пройдзе з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Прыняць удзел у акцыі можа кожны.

У рамках акцыі грамадзяне змогуць паўдзельнічаць у аднаўленні ўчасткаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, якія найбольш пацярпелі ад ветравалаў і бураломаў у ліпені гэтага года.

Вось ужо некалькі месяцаў больш за тры тысячы работнікаў лесагаспадарчых устаноў краіны нягледзячы на ўмовы надвор’я і іншыя цяжкасці аператыўна ліквідуюць наступствы стыхіі ў лясным фондзе. За гэты час распрацавана асноўная маса лесасек, дзе патрабавалася правесці суцэльныя санітарныя рубкі, а ўчасткі падрыхтаваны пад лесааднаўленне.

Міністэрства запрашае ўсіх жадаючых унесці свой уклад у аднаўленне лясоў Беларусі. Для ўдзелу ў акцыі звяртайцеся ў лясгасы Гомельскай і Магілёўскай абласцей!

У Глыбоцкім доследным лясгасе акцыя “Дай лесу новае жыццё!” будзе праводзіцца ў фармаце дапаўнення лясных культур на вызначаных участках і навядзенні парадку на знакавых і памятных месцах. Такія аб’екты ўжо вызначаны і падрыхтаваныя.

Запрашаем прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, усіх жадаючых далучыцца да акцыі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-61-57, 5-61- 67, 5-61-42.

Дадзім лесу новае жыццё разам!

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru