“Галубаў сад”: адпачынак на прыродзе для здароўя і пазітыву

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Сусветны дзень турызму — гэта свята тых, хто хоць аднойчы вырываўся з прызвычаенага паўсядзёння, збіраў рукзак, садзіўся на веласіпед ці аўтамабіль і адпраўляўся адпачываць; хто працуе ў сферы турыстычнай дзейнасці і арганізоўвае для падарожнікаў бяспечны і камфортны адпачынак.  Усе разам яны прапагандуюць актыўны, пазнавальны, здаровы лад жыцця, заклікаюць вывучаць родны край, далучацца да акцый і актыўна ўдзельнічаць у праектах, скіраваных на  развіццё турыстычнй галіны.

– У адпаведнасці з  планам, на працягу года мы робім акцэнт на пэўным накірунку турыстычнай дзейнасці. Верасень стаў экалагічным месяцам, у якім  прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. 6 верасня супрацоўнікі прыродаахоўнай установы “Голубаў сад” правялі акцыю сярод адпачываючых на ўзбярэжжы вадаёмаў. Яны расказвалі дарослым і дзецям пра нормы прыродаахоўнага заканадаўства, заклікалі берагчы прыроду, прыбіраць за сабой, прытрымлівацца правілаў пажарнай і бяспекі падчас купання, – расказвае дырэктар  Глыбоцкага турысцка-інфармацыйнага цэнтра сектара спорту і турызму райвыканкама Анастасія Развадоўская.  

У праграме вераснёўскіх экалагічных мерапрыемстваў быў тэматычны лекторый, прысвечаны Дню работнікаў лесу, якія захоўваюць і аберагаюць прыроднае багацце, акцыя “Чысты бераг”, арганізаваная супрацоўнікамі ДПУ “Галубаў сад”, падчас якой была прыбрана прыбярэжная тэрыторыя возера Доўгае.

Напярэдадні Сусветнага Дня турызму 26-27 верасня “Галубаў сад” правядзе Дзень адчыненых дзвярэй для ўсіх жадаючых: “дзікіх” турыстаў і арганізаваных груп, дарослых і школьнікаў. Дырэктар установы Юрый Кміта правядзе экскурсію па экалагічнай сцяжынцы гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння “Доўгае”, створанага ў 1979 годзе з мэтай аховы самага глыбокага ў Беларусі возера з аднайменнай назвай. А завершыцца свята ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Глыбокім, дзе яго супрацоўнікі правядуць экалагічныя спаборніцтвы “Green Workout”. Далучайцеся да нас, падарожнічайце,  назапашвайце пазітыўныя эмоцыі і будзьце здаровымі! – заклікала Анастасія Развадоўская.

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru