На 1 ліпеня ў Глыбоцкім раёне налічваліся 508 шматдзетных сем’яў, у якіх падрасталі 1674 дзіцяці. Пры гэтым у 481 сям’і бацькі выхоўвалі 983 дзяцей школьнага ўзросту. Дзяржава кожны год выдзяляе значныя фінансавыя сродкі, каб дапамагчы ў падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года.
– У адпаведнасці з рашэннем Глыбоцкага райвыканкама ад 26 чэрвеня 2024 года №722, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) арганізуе прыём дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года. Дапамога будзе аказвацца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, незалежна ад сямейных даходаў.
Сума дапамогі складзе 30% бюджэту пражытачнага мінімуму на 1 жніўня 2024 года (у ліпені ён складае 418 рублёў 73 капейкі) на кожнага навучэнца ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Выплаты будзем ажыццяўляць у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства заяўляльніка, незалежна ад месца фактычнага пражывання сям’і, – тлумачыць спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Наталля Будо. – Каб атрымаць дапамогу, грамадзянін павінен падаць нам заяву, даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і, пасведчанне шматдзетнай сям’і, а пры яго адсутнасці пасведчанні аб нараджэнні ўсіх дзяцей, а таксама даведкі з устаноў адукацыі на кожнага навучэнца. Дакументы прымаем з 22 ліпеня па 31 жніўня ў рабочыя дні з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00 па адрасе: г. Глыбокае, завулак М. Горкага,12, кабінет № 6. Выплату можна атрымаць праз аддзяленні паштовай сувязі ў грашовай наяўнай форме па месцы фактычнага пражывання сям’і.
Спецыяліст звярнула ўвагу на тое, што выплата матэрыяльнай дапамогі не распаўсюджваецца на “сямейныя” формы ўладкавання
дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (на прыёмныя
і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу).
Наталля Будо расказала, што акрамя згаданай, для падрыхтоўкі дзяцей да школы прадугледжана дзяржаўная адрасная сацыяльная
дапамога ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай выплаты. Яе могуць
атрымаць сем’і, чый сярэднедушавы даход на аднаго члена сям’і не
перавышае 1,5 бюджэта пражытачнага мінімуму (на 1 ліпеня 2024 года – 628 рублёў 10 капеек); сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў; з непаўналетнімі дзецьмі, у якіх абодва бацькі ў поўнай сям’і ці адзін бацька ў няпоўнай з’яўляюцца інвалідамі 1 і 2 груп ці адзін з бацькоў у поўнай сям’і інвалід 1 групы, а другі даглядае яго і атрымлівае прадугледжаную заканадаўствам дапамогу; няпоўныя сем’і. Выплаты робяцца са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
– Трэці від дапамогі – дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога
ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай выплаты. Яе могуць атрымаць
маламаёмасныя сем’і, чый сярэднедушавы даход на аднаго чалавека
не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму, не больш за 418 рублёў 73 капейкі, (для шматдзетных сем’яў – 115% бюджета пражытачнага минимума, які на 1 ліпеня 2024 года складаў 481 рубель 54 капейкі) пры ўмове, што сям’я ці грамадзяне рэалізуюць сваё права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам аліментаў на непаўналетніх дзяцей, пенсій і дапамог, – расказвае Наталля Міхайлаўна. – У дадатак маламаёмасным грамадзянам праз салон
“Міласэрнасць” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва мы выдзяляем гуманітарную дапамогу ў выглядзе
былога ў карыстанні адзення і абутку (г.Глыбокае, завулак М. Горкага,12, кабінет №6).
Спецыяліст праінфармавала, што дакументы на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі і на матэрыяльную дапамогу са сродкаў дзяржаўнага
сацыяльнага страхавання прымаюць па 31 жніўня гэтага года, а на
дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі – пастаянна ў рабочыя дні з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00 па адрасе: г. Глыбокае, завулак М. Горкага, 12, кабінет №6. З усімі пытаннямі можна звяртацца па тэлефонах 3-72-86, 3-72-88.
Акрамя дзяржавы сем’ям школьнікаў у падрыхтоўцы да новага навучальнага года могуць дапамагчы прадпрыемствы і арганізацыі, дзе працуюць бацькі і дзе ў калектыўных дагаворах прадугледжаны такія выплаты, а таксама прафсаюзы.