Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы фізічнай культуры і спорту!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэтае свята аднолькава блізка і спартсменам, і трэнерам, і аматарам спорту і прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Спорт і фізічная культура сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Заняткі спортам дапамагаюць людзям захаваць сілу, прыгажосць, умацаваць здароўе, загартоўваюць характар і вучаць пераадольваць цяжкасці.

Фізкультура і спорт маюць важнае значэнне ў выхаванні моцнай, таленавітай моладзі, ва ўмацаванні здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Прыміце словы падзякі і ўдзячнасці ўсе, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй. Раён славіцца і ганарыцца спартыўнымі перамогамі глыбачан.

Жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы, новых перамог і дасягненняў!

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru