Паважаныя жыхары Глыбоччыны!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята цесна звязвае паміж сабой мінулае, сучаснасць і будучыню. Аддаючы даніну глыбокай павагі сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем сваю прыхільнасць да яе гераічнай гісторыі і багатых традыцый. Славім нашы нацыянальныя каштоўнасці – імкненне да міру, адзінства, свабоду, сяброўства, працавітасць і мужнасць.
Усе самыя значныя і яркія грамадска-палітычныя падзеі, святочныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы абавязкова суправаджаюцца ўзняццем Дзяржаўнага сцяга пад гукі гімна.
Дзякуючы гэтаму ў кожным з нас няўхільна ўзрастае і памнажаецца пачуццё гонару за Радзіму, адказнасць за яе лёс.
Жадаем усім мірнага неба над галавой, узаемаразумення і стваральнай працы на карысць роднай Беларусі!