Са святам 1 Мая!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Ад імя Глыбоцкага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас са Святам працы і 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі.

Першамай – гэта, у першую чаргу, даніна павагі людзям працы, тым традыцыям, якія былі калісьці закладзеныя і дагэтуль беражліва захоўваюцца і перадаюцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

Мірная стваральная праца, салідарнасць і справядлівасць былі і застаюцца галоўнымі каштоўнасцямі ў нашым грамадстве, асновай развіцця і паспяховага будаўніцтва незалежнай Беларусі. Разам мы вырашым любыя задачы і рэалізуем самыя смелыя ідэі.
У гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і ўдзячнасць добрасумленным работнікам, перадавікам вытворчасці.
Няхай у кожнага з вас будзе любімая справа, а жыццё напоўнена творчасцю, смелымі задумамі і яркімі падзеямі.

Жадаем здароўя, павагі, годнай ацэнкі вашай працы, патрэбнай Радзіме.

Са Святам працы, жыхары Глыбоччыны!

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru