У Глыбоцкім Доме рамёстваў адкрылася выстава ручнікоў, прысвечаная 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Выстава ручнікоў «Глыбоцкія ручнікі – зберагаем спадчыну”, прысвечаная 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылася ў выставачнай зале раённага Дома рамёстваў. На ёй экспануюцца работы народных майстроў Беларусі Веры Байковай і Таццяны Карнеевай, вядомых на Глыбоччыне і за межамі  нашага раёна майстрыц, вышывальшчыц і ткачых Алены Мацюшонак, Алены Міхайлоўскай, Алены Згірскай і Валянціны Логвін.

Прэзентавала гэты творчы праект загадчык раённага Дома рамёстваў, народны майстар Беларусі Таццяна Карнеева.

Сатканыя і вышытыя нашымі таленавітымі землякамі ручнікі з’яўляюцца выдатнымі творамі прыкладнога мастацтва, падораць кожнаму наведвальніку святочную радасць і светлы майскі настрой.

    

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru