Хлебаробы ААТ “Сельцы” першымі на Глыбоччыне пачалі сеяць кукурузу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Сельцы” першымі ў раёне і, мусіць, у вобласці пачалі сеяць кукурузу. У чацвер, 11 красавіка, на полі агульнай плошчай у 50 гектараў, што ў ваколіцах вёскі Забор’е, у пульхную, добра выпрацаваную зямлю ляглі першыя зярняты насення ранняга гібрыднага сорту кукурузы расійскай селекцыі “краснадарскі-194МВ”.

Яўгеній Протас

Усё ў тым, што цяпло сёлета прыйшло вельмі рана. А кукурузу можна сеяць, калі глеба на глыбіні не меней як 10 сантыметраў прагрэлася да плюс васьмі. Напярэдадні дні выдаліся спякотныя, не раўнуючы, як ў сярэдзіне лета. І землі на гэтым полі лёгкія, супясчаныя, пакуль вільгаці хапае. Па ўсім відно: трэба сеяць.

Андрыс Пілскалнс

Больш таго, сёлета ў гаспадарцы павялічылі пасяўныя плошчы пад кукурузу амаль што ўдвая. “Каралева палёў” зойме 450 гектараў. Усё гэта скіравана на ўмацаванне кармавой базы.

Сее кукурузу адзін з вопытных механізатараў сельгаставарыства Андрыс Пілскалнс. На трактары “Беларус-3522” з дыскатарам АДС-6 глебу рыхтуе Яўгеній Протас. Таксама, па словах кіраўніка гаспадаркі, перадавы механізатар. Любіць тэхніку, беражліва эксплуатуе яе.

З кожным днём нарастаюць тэмпы веснавых палявых работ. Шчыруюць хлебаробы. Пажадаем ім поспехаў!

Фота Анатоля Зінкевіча.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru