Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Мая сям’я – мая краіна”, які праводзіцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады”, пройдзе ў Глыбокім 12 красавіка.
Арганізатары конкурсу – Глыбоцкі райвыканкам, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, аддзелы па адукацыі, ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі, сектар культуры райвыканкама – ставяць мэты праз конкурс умацоўваць сямейныя каштоўнасці, прапагандаваць ідэі адказнага бацькоўства, садзейнічаць павышэнню прэстыжу сям’і ў грамадстве.
У рамках конкурсу сем’і-ўдзельнікі выканаюць заданне “Мая сям’я – мая краіна” – прадставяць візітную картку “Радавод” у выглядзе відэароліка і прэзентуюць праект “Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі роднага краю”, дзе пакажуць свой уклад у жыццё раёна.
– Сем’і-пераможцы атрымаюць дыпломы і матэрыяльнае ўзнагароджанне за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна 10, 8 і 5 базавых велічынь, – гаворыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Баравік. – Найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны дыпломамі за крэатыўнасць і творчасць (3 базавыя велічыні). Пераможцы прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу.

2.9200
3.3900
3.7400 
