Па слядах крывавай трагедыі… Навучэнцы Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа наведалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Дальва» і «Шунеўка»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, навучэнцы Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа наведалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Дальва» і «Шунеўка».

81 год назад 22 сакавіка 1943 года фашысты спалілі вёску Хатынь на Лагойшчыне разам з яе жыхарамі: у агні загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце ад года да шаснаццаці. 22 мая 1943 года такі ж лёс спасціг жыхароў вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна: фашысцкія захопнікі паставілі чорны крыж на жыцці 66 ні ў чым не павінных людзей, у ліку якіх было 15 дзяцей і падлеткаў. Чарговая трагедыя за некалькі тыдняў да вызвалення Беларусі здарылася ў вёсцы Дальва. Дзень 19 чэрвеня 1944 года стаў апошнім для 44 вяскоўцаў, сярод якіх было 29 дзяцей, 13 жанчын і два мужчыны… Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі лёс Хатыні раздзялілі 183 вёскі.

– Вайна даўно засталася ў мінулым, але да цяперашняга жывуць яе сведкі, тыя, хто ваяваў на перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі, той, хто прайшоў праз нямецкія канцлагеры і цудам застаўся жыць. І гэтым людзям ёсць што расказаць маладому пакаленню. А яшчэ больш красамоўна пра глыбіню трагедыі «гавораць» маўклівыя помнікі, абеліскі і мемарыялы. Падчас паездкі мы пабывалі на своеасаблівым уроку гісторыі ў музейных залах і пад адкрытым небам. Убачанае і пачутае, лічу, будзе самай эмацыянальнай, балючай і запамінальнай інфармацыяй, тэмай для роздуму, рэальнай ацэнкай глыбіні трагедыі і подзвігу прадзедаў, праяўленнем жадання рабіць усё магчымае, каб на нашай зямлі ніколі не было войнаў, – гаварыў арганізатар паездкі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа Віктар Адамовіч. – Навучэнцы каледжа пабывалі ў новым музеі, які быў адкрыты на т э р ы т о р ы і мемарыяльнага комплексу з нагоды 80-годдзя хатынскай трагедыі. У шасці яго залах шмат экспанатаў, зроблена інтэрактыўная экспазіцыя, з дапамогай якой можна «пагрузіцца» ў падзеі Беларусі ваеннай. Без жаху нельга было праходзіць па крывавай рацэ памяці, што цячэ праз гісторыю беларусаў.

З заміраннем сэрца хлопцы стаялі ля скульптуры «Непакоранага чалавека» Іосіфа Камінскага.

Даведаліся падлеткі і пра 433 вёскі, якія былі знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а пасля адбудаваныя і ўвекавечаныя ў экспазіцыі «Дрэва жыцця». У хвіліне маўчання пастаялі каля «Сцяны памяці» – ля мемарыяла з гранітных плітаў, дзе ўтрымліваюцца звесткі пра 260 лагераў смерці і месцаў генацыду беларускага народа.

– Паездка не пакінула раўнадушным нікога, і спадзяюся, што пасля яе многія па-іншаму будуць глядзець на наша мірнае сёння і старацца захоўваць яго для сябе і нашчадкаў, – сказаў Віктар Адамовіч.

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2026

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru