У Глыбоцкім дзяржаўным каледжы прайшла сустрэча з капітанам Вольгай Сандзюк

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

18 сакавіка ў краіне адзначаць Дзень унутраных войск. З гэтай нагоды напярэдадні важнай і значнай для людзей у пагонах даты ў Глыбоцкім дзяржаўным каледжы прайшла сустрэча навучэнцаў з псіхолагам 2-га асобнага стралковага батальёна воінскай часці 5524 Вольгай Сандзюк.

Вольгай Сандзюк.

Гэтая абаяльная маладая жанчына з афіцэрскімі пагонамі – прыклад таго, як можна і трэба ажыццяўляць свае мары і працаваць там, дзе падабаецца і дзе зможаш прыносіць найбольшую карысць людзям і грамадству.

Падчас сустрэчы Вольга Уладзіміраўна расказала, што яна ўнучка герояў Вялікай Айчыннай вайны: абодва яе дзядулі ваявалі з фашысцкімі акупантамі. Не аднойчы слухала іх расказы пра страшныя, трагічныя гады і знаходзіла пацверджанне пачутаму ў ваенных кінафільмах. Яна захаплялася мужнасцю і подзвігам савецкіх салдат, якія здабылі такую нялёгкую перамогу для нашчадкаў і ўпотай марыла стаць ваенным.

Але, скончыўшы СШ№3, атрымала спецыяльнасць педагога-псіхолага.

– Пасля вучобы ў ВНУ я вярнулася ў роднае Глыбокае і пяць гадоў працавала ў СШ№2. Магчыма, адтуль я выйшла б на пенсію, але скарыстала шанц, памяняла сваё жыццё, чым і наблізіла мару да рэальнасці. Сёлета ўжо дзесяць гадоў, як працую псіхолагам у воінскай часці. Ужо звыклася з умовамі службы, строгімі патрабаваннямі несці адказнасць за захаванне псіхалагічнага здароўя ваеннаслужачых, маральна-псіхалагічную гатоўнасць асабовага складу воінскай часці да выканання службовых абавязкаў у любых умовах. Працую і з ваеннаслужачымі, якія заключылі першы кантракт, і з іх сем’ямі. Займаюся псіхалагічнай інфармацыйна-асветніцкай работай. Дапамагаю ў арганізацыі раённых ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў, такіх як “Зарніца” для старшакласнікаў. Праводжу заняткі і трэнінгі з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба “Паўночны”, які быў створаны два гады назад на базе 2-га стралковага батальёна. Пастаянна ў полі зроку прафарыентацыйная работа, бо якасць службы па ахове грамадскага правапарадку напрамую залежыць ад прафесіяналізму афіцэраў і ваеннаслужачых, – расказвала Вольга Уладзіміраўна.

Капітан Вольга Сандзюк мае падзякі і ўзнагароды камандавання ўнутраных войск, памятныя юбілейныя медалі і нагрудныя знакі “За самаадданую службу” і “За адзнаку”. Але найлепшая ўзнагарода для яе – любімая работа.

– Дзякуючы гэтай сустрэчы мы пазнаёміліся з цікавым чалавекам, пагаварылі аб тым, як важна шукаць сябе, што ніколі не позна мяняць жыццё, каб дасягнуць задуманага. Мерапрыемства мела і прафілактычны накірунак, бо нашы навучэнцы набыўшы прафесію пойдуць служыць у армію і могуць застацца на кантрактнай службе, – сказаў арганізатар сустрэчы, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Глыбоцкага каледжа Віктар Адамовіч.

телеграм

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru