Шаноўныя жанчыны Глыбоччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын! Гэта свята – даніна павагі ўсім матулям, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно стала сімвалам адраджэння прыроды, перамогі жыцця, прыгажосці і дабра. Вялікі дзякуй вам, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, за добрасумленную працу, клопат, дабрыню! Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з’яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцей і дасягаеце прафесійных вышынь нароўні з мужчынамі. У вас дастаткова сіл, каб напаўняць утульнасцю дом, акружаць клопатам родных. Вам удаецца спалучаць у сабе пяшчоту і цвёрдасць. Чым больш вы будзеце прыўносіць ва ўсе сферы жыцця не толькі свае выдатныя дзелавыя якасці, але і абаянне, мяккасць і такт, тым больш гуманным, камфортным для жыцця будзе грамадства. Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і ўдача спадарожнічаюць вам заўсёды. Моцнага здароўя і вясновага радаснага настрою!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.