У другі дзень датэрміновага галасавання пабывалі на ўчастку №9, які размяшчаецца ў Запрудскім доме фальклору. Якраз у гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Пра гэта ўсім выбаршчыкам, якія датэрмінова галасуюць, нагадвала выстава «Размаўляй са мной па-беларуску», арганізаваная ў сельскай бібліятэцы, якая знаходзіцца тут жа, ва ўстанове культуры.

Многія з тых, хто прыходзіў галасаваць, выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, спяшаліся ў бібліятэку абмяняць кнігі.
У іх ліку, педагогі Залескай сярэдняй школы Таццяна Хахолка і Аляксей Пачопка. Яны падкрэслілі, што лічаць сябе патрыётамі роднай краіны, любяць родную мову і з задавальненнем чытаюць творы беларускіх аўтараў.


2.8900
3.3750
3.7400 
