Віншаванне з надыходзячым Новым годам ад кіраўніцтва Глыбоцкага раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым 2024 годам!

Гэтае свята дорыць нам адчуванне цуду, выдатны настрой і добры эмацыйны зарад на ўвесь наступны год. Сабраўшыся за святочным сталом, мы па традыцыі з удзячнасцю выпраўляем стары год, з аптымізмам і верай сустракаем Новы.

Кожнаму з нас 2023 год запомніцца асабістымі поспехамі, выкананнем намечаных планаў, спраўджанымі надзеямі. Для Глыбоцкага раёна гэта быў год паспяховага руху наперад, і мы завяршаем яго з годнымі вынікамі. У гэтым заслуга кожнага нашага земляка. Мы разам ішлі да вызначанай мэты, разам працавалі на карысць нашай малой Радзімы. Дзякуючы вашай працы, актыўнасці і мэтанакіраванасці мы зноў даказалі, што ў нашага раёна велізарны патэнцыял і слаўныя традыцыі.

Падводзячы вынікі адыходзячага года, шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту Глыбоччыны.

Якім будзе новы год – шмат у чым залежыць ад нас саміх, ад нашых думак, слоў і ўчынкаў. Уменнем працаваць, працавітасцю і стваральнай энергіяй жыхары наша раёна не раз даказвалі, што ім па сілах выканаць любыя задачы. Таму вельмі важна захоўваць бадзёрасць духу, веру ва ўласныя сілы, жаданне працаваць і ствараць.

Паважаныя землякі! Няхай надыходзячы год выканае ўсе вашы добрыя намеры і мары, будзе плённым і стабільным. Ад усёй душы жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі мір і паразуменне, былі здаровыя дзеці і бацькі! Шчасця, дабра, дабрабыту! Хай у новым годзе вам нязменна спадарожнічае ўдача! З Новым годам!

З павагай, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru