У Глыбоцкім Доме раместваў адкрылася выстава-продаж “Зімовыя падарункі”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Да Новага года засталося некалькі дзён. Калі вы яшчэ не паспелі набыць калядныя і навагоднія сувеніры для родных і сяброў, абавязкова зазірніце ў Глыбоцкі Дом рамёстваў. Напярэдадні святаў тут адкрылася выстава-продаж “Зімовыя падарункі”.

Арыгінальныя ёлачныя цацкі з саломкі, з гліны, дрэва і тканіны, з прыродных матэрыялаў, навагоднія паштоўкі-выцінанкі, утульныя вязаныя рэчы і рэчы для ўпрыгажэння інтэр’еру.

Усе сувеніры – унікальныя, зроблены нашымі таленавітымі глыбоцкімі майстрамі. А “разыначка” сёлетняй выставы – штучная ёлка, якая не толькі пераліваецца агеньчыкамі, але і “танцуе” на п’едэстале. Сваю арыгінальную ідэю ўвасобіў у жыццё майстар вытворчага навучання Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа Ігар Лаўроў.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru