Дарагія землякі!
Ад усёй душы віншуем вас са святам Божага Нараджэння! Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру. Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця, святочнага настрою. Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і вашу надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем’ях! З Хрыстовым нараджэннем!
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.