Шаснаццаты ўборачны сезон у камбайнера Алега Шынкевіча. І штогод ён робіць усё магчымае, каб мнюцкі каравай быў самым важкім, намалочвае больш за тысячу тон зерня. Зусім нядаўна старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Лазаронак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч павіншавалі праслаўленага камбайнера з намалотам у 800 тон, а на ранак 18 жніўня Алег Міхайлавіч перасягнуў тысячны рубеж.
Зноў на мнюцкае жніўнае поле завіталі Таццяна Антонаўна і Наталля Пятроўна, павіншавалі гэтага выдатнага камбайнера з чарговай працоўнай перамогай і ўручылі яму памятны падарунак.
Фота Анатоля ЗІНКЕВІЧА.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!