Актыўна вядуць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу працаўнікі УП “Каралі” Глыбоцкага раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У гэтыя дні ў сельгаспрадпрыемстве “Каралі”, зрэшты, як і ў кожнай гаспадарцы нашага раёна, галоўныя падзеі адбываюцца менавіта на сенажацях і ля месц закладкі сянажнай масы.

На пляцоўцы для захоўвання кармоў ля жывёлагадоўчай фермы ў Абрубе-Ластавіцкім – бесперапынны рух і рокат трактароў. Тут завяршаюць закладку другой сянажнай траншэі, і будзе ўжо нарыхтавана больш за тысячу тон сенажу са шматгадовых траў. Арганізуе работу, сочыць за захаваннем тэхналогіі закладкі травяной масы аграном гаспадаркі Валянціна Дуж.

На трамбоўцы працуе адзін з лепшых механізатараў сельгаспрадпрыемства Алег Бясецкі, чый партрэт па выніках работы за 2021 год занесены на раённую Дошку гонару. У тандэме з ім цяпер – Дзмітрый Дундзер, на “Амкадоры” разраўнівае травяную масу.

Алег Бясецкі.

– Задзел зроблены. Механізатар Вячаслаў Лубчонак ужо нарыхтаваў першыя 12 тон сакавітай сянажнай масы ў стрэйч-плёнку. Стараемся касіць і ўбіраць там, дзе прадуктыўныя ўчасткі сенажацяў, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Мікалаевіч Піскуновіч. – Ускладаем надзеі на кукурузу. Сёлета пасеяна 496 гектараў. Паралельна займаемся яе доглядам і праполкай. Ды й “царыца палёў” таксама дажджу счакалася.

За выдзеленыя з бюджэту грошы ў гэтым годзе купілі насенне суданскай травы і пасеялі на плошчы ў 50 гектараў.  Вегетатыўная маса гэтай кармавой культуры, як і кукурузы, вялікая. Спадзяемся на добры яе рост, будзем выкарыстоўваць на падкормку дойнага статку рабатызаванай фермы. Сенажу і сіласу нам трэба нарыхтаваць амаль па 9 тысяч тон. Так што ўся яшчэ работа наперадзе.

На сенажацях за вёскай Шыпы працуе механізаваны атрад па нарыхтоўцы травяністых кармоў. На касілках па-ўдарнаму шчыруюць Віктар Бурэнь, Іван Бурэнь і механізатар з Глыбоцкага аграпрамаб’яднанн Ігар Шаўчонак. 

Віктар Бурэнь і Іван Бурэнь.

Неўзабаве да кампаніі касцоў далучыцца Андрэй Зубрыцкі. Здрабняюць скошаную траву на КВК Алег Ляшкевіч і Мікалай Піскуновіч.

Стаіць чэрвеньская спякота. Над сенажаццю ўздымаюцца клубы пылу. Гэта Аляксандр Паўлавіч Папкоў і Анатоль Кузьміч варушаць і валкуюць пракосы. На адвозцы здробненай травяной масы задзейнічаны Аляксандр Зубрыцкі, Яўгеній Пашковіч, Сяргей Русак, Міхаіл Пашковіч і Віктар Зубрыцкі. Усе яны, як адзін, па-сапраўднаму шчыруюць, праяўляюць высокае прафесійнае майстэрства.

Аляксандр Папкоў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru