Паважаныя глыбачане, прыміце шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыста!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Гэтае вялікае свята, якое ўвасабляе перамогу жыцця над смерцю і напаўняе нашы сэрцы радасцю і дабрынёй, умацоўвае ў грамадстве вечныя каштоўнасці: любоў і згоду, міласэрнасць і клопат пра блізкіх.
Святкаванне Вялікадня спрыяе яднанню людзей, іх духоўнаму ўздыму і імкненню да ідэалаў дабра і гуманізму, захаванню хрысціянскіх традыцый, умацаванню маральнасці, міру і згоды.

Уваскрасенне Хрыста з’яўляецца ўсенародным святам, сімвалізуючым вясну і надзею, заклікае рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, дарыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Радзімы.

У гэтае светлае і добрае свята ад усёй душы жадаем вам, дарагія жыхары Глыбоччыны, каб у сям’і ўсе былі здаровыя, каб побач заўсёды былі верныя і добрыя сябры, каб у справах чакаў поспех, а жыццё было поўнае шчасця,
надзеі і любові.

З павагай, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru