З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Паважаныя жыхары Глыбоччыны! Ад кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дата 15 сакавіка займае асаблівае месца ў гістарычным летапісе краіны і яе святочным календары. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя з’яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў. Будучы Асноўным Законам краіны, яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Жадаем усім жыхарам раёна новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і аптымізму. Няхай свята надасць сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на выгоду роднай Бацькаўшчыны.

З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru