Дарагія жанчыны Глыбоччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын. Выдатна, што ў пачатку вясны адзначаецца свята прыгажосці, напоўненае душэўным цяплом. Гэты дзень заўсёды ўвасабляе любоў, мару і надзею.
Прыгожыя, мудрыя, пяшчотныя, вы ствараеце гармонію і ўтульнасць, дорыце дабро і радасць усім, хто вас акружае. Ваша душэўная шчодрасць, неабыякавасць, энергія мяняюць жыццё да лепшага. Сям’я, праца, грамадская дзейнасць – усюды вы дасягаеце высокіх вынікаў.
Мы захапляемся вашым жыццёвым аптымізмам, энергіяй, уменнем спалучаць працу і прафесійныя дасягненні з чароўнай жаноцкасцю і абаяннем.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і святочнага настрою, увагі родных і блізкіх! Хай у вашым жыцці будзе як мага больш светлых і радасных дзён!
З павагай, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал. Будьте в курсе самых главных новостей!